25 сакавіка 2021 г. — 65 гадоў з дня нараджэння Анатоля Уладзіміравіча Хвайніцкага (1956), заслужанага трэнера Рэспублікі Беларусь, пісьменніка
Анатоль Уладзіміравіч Хвайніцкі нарадзіўся 25 сакавіка 1956 г. у вёсцы Вялікія Лукі Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Пасля смерці маці выхоўваўся ў Кобрынскім дзіцячым доме, затым у Югалінскай школе-інтэрнаце. Скончыў Целяханскую школу-інтэрнат, мастацкую школу. Першае месца працы — рабочы будаўнічага ўпраўлення № 145 будтрэста № 25 г. Баранавічы.
1 красавіка 2021 г. — 120 гадоў з дня нараджэння Сяргея Міхайлавіча Пясецкага (1901–1964), польскага пісьменніка ў эміграцыі (Англія)
Сяргей Міхайлавіч Пясецкі нарадзіўся 1 красавіка 1901 г. у мястэчку Ляхавічы Мінскай губерні (цяпер г. Ляхавічы Брэсцкай вобласці). Быў пазашлюбным дзіцём беларускага шляхціца Міхала Пясецкага, паштовага чыноўніка, і ягонай служанкі Клаўдзіі Кукаловіч. Пасля нараджэння сына Міхал расстаўся з Клаўдзіяй і выхоўваў хлопчыка з дапамогай мачыхі, а калі таму споўнілася адзінаццаць, усынавіў яго і даў сваё прозвішча.
5 верасня 2021 г. — 120 гадоў з дня нараджэння Віталя Вольскага (Віталя Фрыдрыхавіча Вольскага-Зэйдэля; 1901–1988), пісьменніка, заслужанага дзеяча культуры БССР
Віталь Фрыдрыхавіч Вольскі-Зэйдэль нарадзіўся 5 верасня 1901 г. у г. Пецярбургу ў сям’і служачага. Атрымаў добрую адукацыю ў гімназіі, ведаў 5-6 моў, захапіўся ідэямі сацыялізму, уключыўся у рэвалюцыйны рух. З 1918 г. працаваў на заводзе, у гарадской гаспадарцы. З 1919 г. у Чырвонай арміі, удзельнічаў у Грамадзянскай вайне на Заходнім фронце, дайшоў да Варшавы. Служыў у пагранічных войсках і органах УНК у Мінску. Хацеў заняцца літаратурнай творчасцю, таму звольніўся са службы.
17 красавіка 2021 г. — 85 гадоў з дня нараджэння Міхася (Міхаіла Міхайлавіча) Рудкоўскага (1936–1991), паэта, перакладчыка
Міхаіл Міхайлавіч Рудкоўскі нарадзіўся 17 красавіка 1936 г. у вёсцы Востраў Лунінецкага павета Палескага ваяводства (цяпер Ганцавіцкага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. У школу пайшоў пасля вызвалення краю ад нямецка-фашысцкай акупацыі ў 1944 г., вучыўся вельмі добра. У чацвёртым класе пачаў складаць вершы, якія надрукавала газета «Піянер Беларусі».
17 верасня 2021 г. — 180 гадоў з дня нараджэння Фёдара Міхайлавіча Рашэтнікава (1841–1871), рускага пісьменніка
Фёдар Міхайлавіч Рашэтнікаў нарадзіўся 17 верасня 1841 г. у Екацерынбургу ў сям’і раз’язнога паштальёна. У раннім дзяцінстве застаўся без маці, жыў і выхоўваўся ў сям’і дзядзькі, чыноўніка паштовай канторы ў Пермі. Жылі бедна, а сірату часта крыўдзілі, білі, прыніжалі. У 1859 г. скончыў Пермскае павятовае вучылішча, з сям’ёй дзядзькі пераехаў у Екацерынбург, дзе ўладкаваўся на службу ў павятовы суд.
28 верасня 2021 г. — 235 гадоў з дня нараджэння Дзмітрыя Мікітавіча Бегічава (1786–1855), дзяржаўнага дзеяча, пісьменніка
Дзмітрый Мікітавіч Бегічаў нарадзіўся 28 верасня 1786 г. у сяле Нікіцкае Яфрэмаўскага павета Тульскай губерні. Паходзіў з багатай дваранскай сям’і. У 1796–1802 гг. навучаўся ў Пажаскім корпусе — прэстыжнай прыдворнай ваенна-навучальнай установе, адкуль выйшаў у чыне карнета Аляксандрыйскага гусарскага палка.
25 студзеня 2021 г. — 65 гадоў з дня нараджэння Анатоля Сяргеевіча Бярнацкага (1956), пісьменніка, папулярызатара навук
Анатоль Сяргеевіч Бярнацкі нарадзіўся 25 студзеня 1956 г. у вёсцы Маневічы Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці. У школьныя гады захапіўся прыродазнаўчымі навукамі, скончыў завочную двухгадовую школу юнага кібернетыка, стаў членам-карэспандэнтам Малой школьнай акадэміі навук «Искатель» (Сімферопаль). Захапляўся і літаратурнай творчасцю, пісаў вершы. Друкаваўся ў газетах «Зорька», «Піянер Беларусі», «Заря» (Брэст), «Чырвоная змена», «Знамя юности».
28 сакавіка 2021 г. — 55 гадоў з дня нараджэння Вінцэся Вашэкі (Вячаслава Васільевіча Вашэйкі; 1966), паэта
Вячаслаў Васільевіч Вашэйка нарадзіўся 28 сакавіка 1966 г. у вёсцы Сенькавічы Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці. У 1983 г. скончыў СШ № 3 г. Івацэвічы. Вучыўся ў Беларускім політэхнічным інстытуце. Служыў у Савецкай арміі, служыць давялося ў Афганістане.
28 лютага 2021 г. — 55 гадоў з дня нараджэння Алеся (Аляксандра Мікалаевіча) Бадака (1966), пісьменніка, публіцыста, крытыка
Аляксандр Мікалаевіч Бадак нарадзіўся 28 лютага 1966 г. у вёсцы Туркі Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці ў сям’і рабочых. Бацька памёр заўчасна, маці, Марыя Платонаўна, адна выхоўвала двух сыноў, Сашу і Сяргея. Аляксандр школьнікам любіў паэзію С. Ясеніна, Я. Коласа, А. Вазнясенскага. Атрымліваў падказкі да творчасці ад супрацоўнікаў раённай газеты «Будаўнік камунізму» Вікенція Шталя, Кастуся Турко, Уладзіміра Гурыновіча, з таго часу пасябраваў з журналістыкай.
18 студзеня 2021 г. — 85 гадоў з дня нараджэння Васіля Сяргеевіча Сёмухі (1936–2019), перакладчыка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Якуба Коласа
Васіль Сяргеевіч Сёмуха нарадзіўся 18 студзеня 1936 г. на хутары Ясенец Пружанскага павета Палескага ваяводства (цяпер Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці). Бацька, Сяргей Савіч Сёмуха, працаваў лесніком. Маці, Марыя Васільеўна, скончыла Пружанскую гімназію, добра ведала польскую, нямецкую, рускую мовы, ідыш.